Ільменскія горы
Ільменскія горы | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Чалябінская вобласць |
Даўжыня | 28 км |
Шырыня | 15 км |
Найвышэйшая вяршыня | 754 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ільменскія горы (або Ільмены) — група хрыбтоў на Паўднёвым Урале, у Чалябінскай вобласці Расіі, у ваколіцах горада Міяс.
Складзены масіўна-крышталічнымі пародамі (міяскіты, граніты і іншыя) са шматлікімі пегматытавымі жыламі складанага і разнастайнага мінералагічнага складу, якія ўтрымоўваюць ільменіт, апатыт, гранат, тапаз і іншыя. Тут упершыню ў 1824—1826 гг. быў знойдзены мінерал манацыт. Горы пакрыты лясамі (хвоя, лістоўніца, бяроза), шмат лугоў, балот. З Ільменскімі гарамі з усходу мяжуе ўзгораная лясіста-азёрная мясцовасць, а з захаду за далінай ракі Міяс — асноўная маса хрыбтоў Уральскіх гор, яны такім чынам з’яўляюцца ўсходняй мяжой Уральскіх гор на сваёй геаграфічнай шыраце.
Найвышэйшы пункт — гара Ільментау (755 м). На поўдні Ільменскія горы працягваюцца хрыбтамі Кумас і Ірэндык (на тэрыторыі Учалінскага раёна) Башкартастана.
Амаль уся тэрыторыя, занятая Ільменскімі гарамі, уваходзіць у склад Ільменскага запаведніка. На паўднёвым ускрайку размешчана Ільменскае возера. Паміж Ільменскімі гарамі і Ільменскім возерам ля самага падножжа гор праходзіць чыгуначная лінія Транссібірскай магістралі. У 2008 годзе Ільменскія горы ўключаны ў папярэдні спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |