Вірхілія Лерэт Руіс
Вірхілія Лерэт Руіс | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1936[1] (33 гады) |
Месца смерці | |
Жонка | Carlota O'Neill[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Званне | камандзір |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вірхілія Лерэт Руіс (ісп.: Virgilio Leret Ruiz; 23 жніўня 1902 — 18 ліпеня 1936) — іспанскі вайсковец, лётчык, інжынер і вынаходнік. З пачаткам грамадзянскай вайны ў Іспаніі застаўся верны Рэспубліцы і быў адным з першых афіцэраў, расстраляных паўстанцамі.
Муж пісьменніцы-феміністкі і журналісткі Карлоты О'Ніл дэ Лама.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Памплоне. Быў трэцім з васьмі дзяцей у сям’і падпалкоўніка Карласа Мануэля Лерэта-і-Убеды і Марыі Луізы Руіс-і-Рамірэс.
Ва ўзросце пятнаццаці гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1920 годзе ў званні другога лейтэнанта[2].
У 1920—1924 гадах удзельнічаў у Рыфскай вайне. У гэты час вывучыў арабскую і французскую мовы. У 1925—1927 гадах служыў лётчыкам 2-й групы эскадронаў заходняй зоны. У 1929 годзе атрымаў адукацыю інжынера-механіка і электратэхніка вышэйшай кваліфікацыі.
У 1930 годзе з-за сімпатыў да рэспубліканцаў[2] трапіў у турму, але з падзеннем манархіі ў красавіку 1931 года вызвалены.
У чэрвені 1932 года быў накіраваны на службу на авіябазу Эль-Аталаён, размешчаную недалёка ад Мелільі.
У 1934 годзе на фоне масавых забастовак зноў трапіў у турму. Падчас знаходжання пад вартай сканструяваў рэактыўны рухавік, арыгінальны і рэвалюцыйны для свайго часу, які ён назваў «Мотатурбакампрэсарам бесперапыннай рэакцыі»[3]. Гэта вынаходніцтва было запатэнтавана ў Мадрыдскім рэестры прамысловай уласнасці 28 сакавіка 1935 года пад нумарам 137 729.
На волі далучыўся да Рэспубліканскага антыфашысцкага ваеннага саюза[4][5].
На пачатак грамадзянскай вайны 17 ліпеня 1936 года знаходзіўся на пасадзе камандзіра авіяцыйнай базы Эль-Аталаён. Калі ў Мелільі пачалося паўстанне, аэрадром атакавалі паўстанцы[6].
Лерэт быў узяты ў палон і пераведзены ў форт Растрагорда, дзе яго расстралялі[6].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2011 года быў выпушчаны дакументальны фільм «Virgilio Leret, el caballero del azul» пра постаць Лерэта. Зняты журналістам Мікелем Донаса і падрыхтаваны ETB, фондам Aena і Дзяржаўным універсітэтам Навары. У тым жа годзе гарадскі савет Парла вырашыў назваць вуліцу яго імем.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Virgilio Leret Ruiz // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nodo50. Héroes de la 2ª República, Virgilio Leret Ruiz (pdf).
- ↑ Público. Aviador visionario (19 de marzo de 2011). Праверана 19 de marzo de 2011.
- ↑ Estatutos Sindicato C Aviación .
- ↑ Carta. .
- ↑ а б Público. Acabamos de fusilar al capitán (19 de marzo de 2011). Праверана 19 de marzo de 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія ў Euskonews.
- Капітан Virgilio Leret, en Ebre 38: revista internacional de la Guerra Civil, 1936-1939, Año 2004 Núm. 2, por David Íñiguez.
- Virgilio Leret Ruiz Тэкст Антоніа Круза Гансалеса для Despage, сакавік 2006 г.
- Інфармацыя пра Віргіхія Лерэта Руіса.