Перайсці да зместу

МАЗ-5551

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-5551
МАЗ-5551 на беларускай марцы
МАЗ-5551 на беларускай марцы
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Гады выпуску 1984[1]–н.ч.
Тып Самазвал
Колавая формула 4х2
Габарыты
Колавая база, мм 3300
Храналогія
МАЗ-5549 МАЗ-5550
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5551 на Вікісховішчы

МАЗ-5551самазвал, які вырабляецца Мінскім аўтазаводам з 1984 года на базе аўтамабіля МАЗ-5337. Выпускаецца таксама ў варыянце шасі для мантажу рознага спецыяльнага абсталявання.

Першыя прататыпы МАЗ-5551 былі пабудаваныя ў 1973 годзе. На канвеер машына ўстала ў 1984 годзе. Але ў 1984 годзе было выраблена ўсяго 32 машыны. У 1985 годзе — 1701. Устойлівы выпуск пачаўся з 1988 года[1].

У 19841990 МАЗ-5551 і МАЗ-5549 збіралі на заводзе паралельна.

З 1998 года самазвал стаў выпускацца з абноўленай кабінай, у якой для доступу да кропак абслугоўвання адкрывалася ўся пярэдняя абліцоўка, а не толькі рашотка радыятара.

Кабіна — двухмесная, адкідальная наперад (гідрацыліндрам з ручным прывадам гідрапомпы).

Выгляд ззаду

Кузаў — суцэльнаметалічны з заднім бортам, які адчыняецца і зачыняецца аўтаматычна. Разгрузка — задняя ці 3-х баковая. Прадугледжана абаграванне дна кузава адпрацаванымі газамі рухавіка. Самазвальныя платформы доўгі час выпускаліся ў асобным цэху ў Мінску, пазней вытворчасць самазвальных кузаваў была пераведзена ў Магілёў на "Магілёўтрансмаш".

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
МАЗ-5551-020
  • Падрыхтаваная маса, кг: 7470
  • Поўная маса, кг: 17620
  • Грузападымальнасць, кг: 10000
  • Аб'ём кузава, м³: 5,5
  • Рухавік: V6, ЯМЗ-236М2
  • Магутнасць, кВт (к.с.): 132 (180)
  • Круцільны момант, Нм: 667
  • Каробка перадач: ЯМЗ-236П, 5-ст, механічная
  • Макс. хуткасць, км/г: 83
  • Выдатак паліва, л: 22,8
  • Аб'ём паліўнага бака, л: 200

МАЗ-555102 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2, Еўра-2. Выпускаецца з 2002 года[2].

Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-555102-020
  • Падрыхтаваная маса, кг: 8000
  • Поўная маса, кг: 18000
  • Грузападымальнасць, кг: 10000
  • Рухавік: V6, ЯМЗ-236НЕ2 (Еўра-2)
  • Магутнасць, кВт (к.с.): 169 (230)
  • Круцільны момант, Нм: 900
  • Каробка перадач: ЯМЗ-236П, 5-ст, механічная
  • Макс. хуткасць, км/г: 90
  • Аб'ём паліўнага бака, л: 200

МАЗ-5551A2 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-6563.10 (230 к.с., Еўра-3). Выпускалася ў 20072019 гадах. Было выраблена 5113 самазвалаў гэтай мадыфікацыі[2].

МАЗ-55512 — мадыфікацыя з газадызельным рухавіком, прататып.

У 1985 годзе быў створаны эксперыментальны газавы рухавік ЯМЗ-Э236М. Рухавік мог працаваць у двух рэжымах — як на дызельным паліве, так і на сціснутым прыродным газе з дадаткам запальной дозы дызпаліва. Ён меў дызельную сістэму сілкавання з паліўнай помпай высокага ціску і прыладай, якая забяспечвала пераключэнне рэжыму падачы паліва (толькі на дызельным паліве або на сумесі дызельнага паліва і газу), а таксама газадызельную сістэму сілкавання, сістэму каардынавання прывадам кіравання паліўнай помпы высокага ціску і дазатарам газа, і інш. дадатковае абсталяванне. Пяць металічных газавых балонаў размяшчаліся на раме[3].

МАЗ-55513 — мадыфікацыя з поўным прывадам.

Аўтамабіль меў раму, пярэдні і задні масты, раздатачную каробку і іншыя агрэгаты лесавоза МАЗ-5434. Ад серыйнага МАЗ-5551 узялі стандартныя кабіну без спальнага месца і платформу аб'ёмам 5,5 куб.м. Сілавы агрэгат складаўся з 240-моцнага васьміцыліндравага V-падобнага рухавіка ЯМЗ-238М2, які ўсталёўваўся на лесавозы, і 5-ступеньчатай каробкі перадач ЯМЗ-236П, узятай ад базавага самазвала. Мадыфікацыя з 230-моцным рухавіком ЯМЗ-236НЕ Еўра-1 мела індэкс МАЗ-555130.

Выпускаўся ў абмежаванай колькасці[4].

Зноскі

  1. а б Аўталегенды. Грузавікі №31 2018, с. 3.
  2. а б МАЗ разработал новый самосвал пятого поколения. Это первая модель семейства 6432 с такой кабиной (руск.). abw.by (22 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
  3. К 70-летию Минского автомобильного завода: Газодизельный МАЗ (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014. Праверана 22 лютага 2022.
  4. Из истории Минского автозавода: Первый полноприводный самосвал Минского автозавода (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (14 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 22 лютага 2022.
  • Автолегенды СССР. Грузовики. МАЗ-5551. Vol. №31. «DeAgostini». 2018. ISSN 2071-095X. {{cite magazine}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка) (руск.)
  • Продвинутый на восток «Зубр» // Основные средства : часопіс. — 2002. — № 6. (руск.)
  • Одинаковых «ЗУБРов» не бывает // Основные средства : часопіс. — 2003. — № 2. (руск.)
  • МАЗ-5551: "Осколок" советской империи // Биржа плюс авто : газета. — 2003. — № 5 (6 лютага).(недаступная спасылка) (руск.)