Міхаіл Іванавіч Гашкевіч
Міхаіл Іванавіч Гашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 снежня 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1936 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя |
Род дзейнасці | палітык |
Месца працы | |
Бацька | Іван Іванавіч Гашкевіч |
Міхаіл Іванавіч Гашкевіч (29 лістапада (11 снежня) 1864, Шарсцін, Рагачоўскі павет, Расійская імперыя — 1936, Агародня Гомельская, Добрушскі раён, БССР) — праваслаўны дзеяч Расійскай імперыі, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання ад Магілёўскай губерні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшы сын праведнага Іаана Кармянскага (Гашкевіча) і яго жонкі Марыі Піліпаўны Трусевіч, дачкі святара. Нарадзіўся ў вёсцы Шарсцін, дзе яго бацька служыў настаяцелем мясцовай Свята-Раства-Багародзіцкай царквы.
Выпускнік Магілёўскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1890 годзе. У 1890—1893 гадах служыў у Кішынёве настаўнікам спеваў у семінарыі. Пазней на працягу 6 гадоў настаўнічаў у Мсціслаўскім духоўным вучылішчы[1].
У 1899 годзе быў пасвечаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Свята-Ануфрыеўскай царквы ў вёсцы Ануфрыева Чэрыкаўскага павета.
8 лютага 1907 года быў абраны ў Дзяржаўную думу II склікання ад агульнага складу выбарнікаў Магілёўскага губернскага выбарчага сходу. Увайшоў у склад Канстытуцыйна-дэмакратычнай фракцыі. З’яўляўся членам думскай камісіі па справах праваслаўнай царквы. Разам з В. А. Якубовічам быў адным з двух прадстаўнікоў духавенства, якія апынуліся ў правацэнтрысцкіх фракцыях у Дзяржаўнай думе II склікання.
Па звестках 1915 года служыў палкавым святаром. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года адыйшоў ад грамадскай і рэлігійнай дзейнасці і вёў прыватнае жыццё ў вёсцы Агародні Гомельскай, дзе служыў яго бацька, і, верагодна, служыў айцец Міхаіл[2].
Памёр у 1936 годзе і быў пахаваны каля алтара Свята-Мікалаеўскай царквы ў Агародні Гомельскай. У 1991 годзе настаяцель кармянскага праваслаўнага прыхода айцец Сцяфан на месцы зруйнаванай царквы выявіў месца пахавання Міхала Гашкевіча[3]. Яго парэшткі, разам з нятленнымі мошчамі Іаана Кармянскага, былі перавезены ў вёску Карма і пахаваны ля алтара Пакроўскай царквы[4].
Меў чатырох братоў і двух сясцёр. Яго сын, Мікалай Гашкевіч (1890—1938), быў рэпрэсаваны савецкай уладай.
Зноскі
- ↑ Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Второй созыв. М, 1907. С. 178. (руск.)
- ↑ Костенко А. В. «Гашкевичі», а не «Гошкевичі»: Білоруська гілка відомого українського роду. // Київська навукова суспільнознавча організація. — Київ, 2016. (укр.)
- ↑ Дэтэктыўная гісторыя здабыцця мошчаў Іаана Кармянскага. — Sputnik, 31 мая 2017. (бел.)
- ↑ Святы праведны Іаан Кармянскі. Вяртанне ў Агародню. Добры пастыр.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 6 сакавіка 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Забаўскі М. М. Прадстаўніцтва ад Беларусі ў Дзяржаўнай думе Расіі (1906—1917). — Мінск: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, 1998. — 157 с.
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Добрушскім раёне
- Пахаваныя ў Добрушскім раёне
- Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні
- Праваслаўныя святары Беларусі
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне