З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сляпень бычыны (Tabanus bovinus) — від двукрылых насякомых з сямейства сляпнёў.
Таксічныя рэчывы сліны пры ўкусе прыводзяць да пачырванення і балючага ацёку скуры. Пасля ўкусу раны доўга краваточаць і не загойваюцца. З’яўляецца пераносчыкам шэрага захворванняў, напрыклад сібірскай язвы[1].
- ↑ Біялогія. 10 клас. Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Маглыш С.С. і інш. — Мн.: Народная асвета, 2020. — С. 82