Юэ Фэй
Выгляд
Юэ Фэй | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1103 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1142 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Yue He[d][1] |
Маці | Yao Shi[d][1] |
Жонка | Li Shi[d][1] |
Дзеці | Yue Yun[d], Yue Yinping[d], Yue Lei[d], Yue Lin[d], Yue Zhen[d] і Yue Ting[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Сун |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юэ Фэй Іо Фэй (24 сакавіка 1103 — 27 студзеня 1142) — кітайскі палкаводзец. З 1122 г. удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць кіданяў, з 1126 г. — супраць чжурчжэняў, якія ў 1125 г. уварваліся ў Кітай. Прыпыніў наступленне чжурчжэняў, вызваліў большую частку правінцыі Хубэй і частку Хэнані, а таксама разбіў атрады кітайскіх феадалаў, якія дапамагалі захопнікам. Фальшыва абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, пакараны смерцю. Імя Юэ Фэя як патрыёта было адроджана ў 1163 г. Ён стаў адным з герояў кітайскага народнага эпасу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юэ Фэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і іншыя]. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 223.