Volkswagen Passat
Volkswagen Passat (бел.: Фольксваген Пасат) — аўтамабіль сярэдняга класа вытворчасці нямецкага канцэрна Фальксваген. У мадэльным шэрагу — з 1973 года.
Passat B1
[правіць | правіць зыходнік]Пасля набыцця Audi ў 1964 годзе і NSU ў 1969-м, Фальксваген прыцягнуў іх інжынераў да распрацоўкі новага пярэднепрываднага аўтамабіля з рухавіком з вадзяным ахалоджваннем. Новая мадэль прызначалася для замены састарэлых Фальксвагенаў Тыпу 3 і 4. Самы першы Passat, па сутнасці, быў мадыфікацыяй Audi 80, выпушчанага ў 1972 годзе. Але пад маркай Audi выпускаліся класічныя седаны, а Passat B1 выпускаўся як 2- і 4-дзверны седан-фастбэк, 3- і 5-дзверны хэтчбек і ўніверсал. У астатнім Passat B1 паўтараў Audi 80 як стылістычна (дызайн абодвух аўтамабіляў быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джарджэта Джуджара), так і тэхнічна: абедзве маделі мелі пярэдні прывад, падоўжна размешчаныя рухавікі.
Вытворчасць Passat B1 пачалася на галоўным заводзе ў Вольфсбургу ў маі 1973 года, а ў студзені 1974 — універсалаў Passat Variant.
На аўтамабіль усталёўваліся радныя 4-цыліндравыя бензінавыя рухавікі аб’ёмам 1,3 л (40 кВт/54 к.с) і 1,5 л (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) з надгалоўкавым размеркавальным валам і 4-ступеневай механічнай або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадач. У жніўні 1975 года аб’ём рухавіка 1,5 літра павялічылі да 1,6 л, пры гэтым захаваўшы ранейшую магутнасць, але падвысіўшы круцільны момант.
-
2-дзверны фастбэк
-
4-дзверны фастбэк
-
3-дзверны хэтчбэк
-
Універсал
У жніўні 1977 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі. Была цалкам абноўлена пярэдняя частка машыны, заменены заднія ліхтары, сталёвыя бамперы былі змененыя на пластыкавыя, у салоне з’явілася іншая абіўка і руль меншага дыяметра. Адначасова пачалася вытворчасць на заводзе ў Эмдэне.
У ліпені 1978 стаў даступны Passat з 1,5-літровым дызельным рухавіком, а ў лютым 1979-га Volkswagen прадставіў Passat GLI, які меў рухавік з упырскам паліва.
Выпуск аўтамабіля (у Еўропе) быў згорнуты восенню 1980 года. Было выраблена 2,6 мільёнаў VW Passat першага пакалення.
У 1974 годзе выпуск таксама быў наладжаны ў Бразіліі. Адтуль пастаўляўся на экспарт у краіны Амерыкі, Блізкага Усходу. Аўтамабіль выпускалі да 1988 года.
-
VW Passat B1, пасля рэстайлінгу 1977 года
-
2-дзверны фастбэк
-
4-дзверны фастбэк
-
Універсал
Passat B2
[правіць | правіць зыходнік]Passat другога пакалення (Typ 32B) дэбютаваў у кастрычніку 1980 года з кузавамі трох- або пяцідзверны хэтчбек і 5-дзверны ўніверсал.
У жніўні 1983 года з’явілася мадыфікацыя ўніверсала з поўным прывадам Syncro.
-
3-дзв. хэтчбек, 1980–1985
-
Passat Variant B2, 1980–1985
У студзені 1985 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг: з’явіліся іншыя, больш грувасткія бамперы і бакавыя молдынгі, змянілася рашотка радыятара, супрацьтуманавыя фары. Хэтчбекі атрымалі новыя заднія ліхтары.
У сакавіку 1987 года завяршылася вытворчасць мадыфікацый з пярэднім прывадам, выраб Syncro пряцягваўся да ліпеня[1].
-
5-дзв. хэтчбек, 1985–1988
-
5-дзв. хэтчбек, 1985–1988
-
Passat Variant B2, 1985–1988
-
Passat Variant B2, 1985–1988
Santana
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1981 на Франкфурцкім аўтасалоне быў прадстаўлены седан, які атрымаў назву Santana, што паходзіць ад назвы вятроў Каліфорніі — Санта-Ана[2].
Акрамя задняй часткі, Passat і Santana адрозніваліся дызайнам пераду. Passat меў супрацьтуманавыя ліхтары побач з фарамі, паказальнікі паваротаў месціліся ў бамперы. У Сантаны — паказальнікі павароту знаходзіліся на куце крыла побач з фарамі.
Пасля рэстайлінгу мадэльнага шэрагу ў 1985 годзе седан таксама стаў насіць на еўрапейскім рынку назву Passat. Аднолькавым з хэтчбекам і ўніверсалам стаў і выгляд пярэдняй часткі.
У Еўропе выраб быў завершаны ў 1988 годзе, але яшчэ працягваўся ў Японіі (да 1990 года), Бразіліі (да 2006) і Кітаі (да 2013).
Ford Versailes, Ford Royale, Ford Galaxy
[правіць | правіць зыходнік]З 1992 па 1996 год аўтамабіль выпускаўся ў Бразіліі на сумесным прадпрыемстве Ford і Volkswagen — «Autolatina». Ford Versailles быў даступны ў кузавах 2- і 4-дзверны седан і 3-дзверны ўніверсал пад назвай Ford Royale. Таксама выпускаўся ў Аргенціне як Ford Galaxy.
-
Ford Versailes
Passat B3
[правіць | правіць зыходнік]Passat B4
[правіць | правіць зыходнік]Passat B5
[правіць | правіць зыходнік]Passat пятага пакалення дэбютаваў у жніўні 1996 года (у кузаве седан), у 1997-м прадставілі ўніверсал (Variant) і паўнапрывадную мадыфікацыю 4Motion.
Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі 1,6 (101 к.с.), 1,8 (125 і 150 к.с.) і 2,0 (120 к.с.), 2,3 VR5 (150 к.с.), 2,8 VR6 (193 к.с.) і дызельнымі 1,9 TDI (90, 101, 110, 116 к.с.) і 2,5 TDI (150 к.с.)[3].
-
VW Passat Variant B5
-
Інтэр'ер
Passat GP
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе аўтамабіль зведаў рэстайлінг.
Абнавіўся і шэраг рухавікоў[3].
- Бензінавыя: 1,6 (102 к.с.) і 1,8 (150 к.с.), 2,0 (116 і 131 к.с.), 2,3 VR5 (170 к.с.), 2,8 VR6 (193 к.с.).
- Дызелі: 1,9 TDI (101 і 131 к.с.), 2,0 TDI (136 к.с.) і 2,5 TDI (150, 163 і 180 к.с.).
-
VW Passat Variant B5 GP
-
Інтэр'ер
W8
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе з’явіўся Passat з рухавіком W8 аб’ёмам 4,0 л, які меў магутнасць 275 к.с. і 370 Н∙м круцільнага моманту. Прывад — поўны, каробкі перадач — 6-ступеньчатая механічная ці 5-ступеньчаты аўтамат[4]. Выпускаўся з кузавамі седан і ўніверсал.
Passat B6
[правіць | правіць зыходнік]Быў прадстаўлены на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 2005 года. У жніўні 2005 быў прадстаўлены ўніверсал Passat B6 Variant.
«Шосты» Passat пабудаваны на мадэрнізаванай платформе Golf V — канструктары вярнуліся да папярочнага размяшчэння рухавіка і пярэдняй падвескі McPherson (па такой схеме былі пабудаваныя «трэці» і «чацвёрты» Пасаты) [5].
Лінейка рухавікоў была прадстаўлена дзевяццю мадэлямі. Шэсць бензінавых рухавікоў: 1.4 TSI (122 к.с.), 1.6 (102 к.с.), 1.8 TSI (152 і 160 к.с.), 2.0 FSI (150 к.с.), 2.0 TFSI (200 к.с.), 3.2 FSI V6 (250 к.с.) і тры дызелі: 1.9 TDI (105 к.с.) і два аб’ёмам 2.0 TDI (140 і 170 к.с.).
У ліпені 2010 года вытворчасць Passat B6 была спынена.
-
VW Passat Variant B6
-
VW Passat Variant B6
Passat R36
[правіць | правіць зыходнік]-
VW Passat R36
-
VW Passat R36 Variant
Passat CC
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 Volkswagen годзе пашырыў мадэльны шэраг, прадставіўшы чатырохдзвернае купэ Passat CC.
У 2012 на Мотаршоу ў Лос-Анджэлесе была прадстаўлена рэстайлінгавая версія Passat CC. Абноўлены аўтамабіль атрымаў кароткае імя Volkswagen CC.
Passat B7
[правіць | правіць зыходнік]Passat B7 быў прадстаўлены на Парыжскім аўтасалоне восенню 2010 года[6].
Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе свайго папярэдніка. Увогуле канструкцыя шасі засталася без зменаў — сур’ёзная мадэрнізацыя закранула толькі дызайн кузава ды лінейку рухавікоў, ледзь абнавіўся інтэр’ер.
У Еўропе «сёмы» Passat прапанаваўся з дзесяццю рухавікамі: чатыры бензінавыя, аб’ёмам 1,4, 1,8, 2,0 і 3,2 літра і магутнасцю 122, 160, 211 і 300 конскіх сіл адпаведна; рухавік які працуе на прыродным газе (1,4 магутнасцю 150 к.с.), рухавік, прыстасаваны пад выкарыстанне біяпаліва, а таксама чатыры турбадызелі. Базавы 1,6 развівае 105 сіл, а тры двухлітровыя агрэгаты даступныя ў версіях магутнасцю 140 або 170 конскіх сіл. Трансмісіі — альбо механічная, альбо шасці- і сяміступеньчатыя робаты DSG.
-
VW Passat Variant B7
Passat Alltrack
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе на аўтасалоне ў Токіа канцэрн Volkswagen прадставіў універсал павышанай праходнасці Passat Alltrack[7].
У параўнанні з VW Passat Variant мае павялічаны на 30 мм дарожны прасвет — 165 мм. Паўнапрывадная трансмісія і электроніка аналагічныя VW Tiguan. У звычайным рэжыме 90 % моманту падаецца на пярэднюю вось, а задняя падключаецца электронікай праз шматдыскавую муфту Haldex.
Passat B8
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера Passat восьмага пакалення адбылася ў кастрычніку 2014 года на Парыжскім аўтасалоне. Выпуск ажыццяўляецца ў Германіі (на заводах у Эмдэне і Цвікау) і Кітаі (Чанчунь). У 2015 годзе Passat стаў пераможцам конкурсу «Еўрапейскі аўтамабіль года»[8].
У 2019 годзе быў абноўлены. Асноўныя змены закранулі абсталяванне: з’явіліся дадатковыя хадавыя асістэнты, абнавілася мультымедыйная сістэма, электрамеханічны стаяначны тормаз стаў на ўсіх версіях і інш.
У 2021 годзе вытворчасць седанаў была скончана[9].
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]У аснове аўтамабіля знаходзіцца падоўжаная версія модульнай платформы MQB — MQB-B[10][11].
Пераход на платформу MQB дазволіў зменшыць масу на 85 кг. На долю звычайнай сталі прыпадае толькі 55 %, астатняе — гэта высокатрывалая (27 %) і звышвысокатрывалая (17 %) сталі, а таксама 1 % алюмінія. Жорсткасьць кузава на кручэнне складае 30.000 Нм/градус. Колавая база павялічылася на 80 мм да 2791 мм, аўтамабіль стаў на 14 мм ніжэй (1456 мм) і на 12 мм шырэй (1832 мм), пры гэтым агульная даўжыня паменшылася на 2 мм — да 4767 мм.
Рухавікі — чатырохцыліндравыя, з турбанаддзіманнем і прамым упырскам паліва. Бензінавы шэраг рухавікоў складаецца з 1,4-літровага агрэгата магутнасцю 125 і 150 конскіх сіл, 1,8-літровага (180 к.с.), а таксама 2,0 л (у варыянтах 220 і 280 к.с.). У 2018 годзе на еўрапейскім рынку з’явіўся рухавік 1,5 TSI Evo (125—150 к.с.) з сямейства ЕА211, з функцыяй адключэння двух цыліндраў у рэжымах малой нагрузкі, а таксама абсталяваны фільтрам цвёрдых часціц OPF. Дызелі — 1,6-літровы (120 к.с.) і тры двухлітровыя магутнасцю 150, 190 і 240 конскіх сіл. Трансмісіі — шасціступеньчатая механічная або сямідыяпазонны «робат» з двума счапленнямі.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэсту Euro NCAP, 2014[12] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 32,6 | 85% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 42,9 | 87% |
Бяспека пешаходаў | 23,8 | 66% |
Актыўная бяспека | 10,0 | 76% |
Пратэставаны аўтамабіль: VW Passat 2.0 TDI Comfortline |
Passat GTE
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў сямействе з’явілася гібрыдная мадыфікацыя з магчымасцю падзарадкі батарэй ад бытавой электрасеткі (plug-in hybrid) — Volkswagen Passat GTE.
Аўтамабіль атрымаў сілавы агрэгат, які складаецца з 156-сільнага бензінавага турбарухавіка аб’ёмам 1.4 л, электрарухавіка магутнасцю 114 к.с., камплекта літый-іённых батарэй ёмістасцю 9,9 кілават-гадзін і шасціступеньчатай «рабатызаванай» каробкі перадач з двума счапленнямі. Агульная магутнасць агрэгата склала 218 к.с. Запас ходу на электрацязе — да 50 кіламетраў[13].
Акрамя сілавой устаноўкі, GTE адрозніваецца ад звычайнага «Пасата» радыятарнымі кратамі з сінімі ўстаўкамі, перайначаным пярэднім бамперам і святлодыёднымі дзённымі хадавымі агнямі, інтэграванымі ў фары галаўнога святла. У салоне — іншае рулявое кола, абцягнутае скурай, іншы селектар каробкі перадач, а таксама ўстаўкі з чорнага пластыка і алюмінія. Мультымедыйны комплекс з 6,5-цалёвым сэнсарным дысплеем выводзіць усе даныя, якія датычацца працы агрэгатаў і эканамічнасці язды.
Passat B9
[правіць | правіць зыходнік]У канцы жніўня 2023 года Volkswagen прадставіў Passat дзявятага пакалення. Жывы паказ адбыўся на вераснёвай выставе IAA ў Мюнхене. Ад кузава седан адмовіліся, мадэль даступная толькі ў кузаве ўніверсал. Вытворчасць аўтамабіля перанеслі з Эмдэна ў Браціславу, на адзін канвеер з роднасным Škoda Superb[14].
Аўтамабіль пабудаваны на новай платформе MQB Evo. Габарыты складаюць 4917×1852×1482 мм, колавая база — 2841 мм. Машына павялічылася на 144 мм у даўжыню, 50 мм у колавай базе і 20 мм у шырыню. Аб’ём багажніка складае 690 літраў (1920 л пры складзенай задняй канапе). Каэфіцыент лабавога супору ў параўнанні з папярэднікам зменшыўся з 0,31 да 0,25.
Версіі для іншых рынкаў
[правіць | правіць зыходнік]Passat NMS
[правіць | правіць зыходнік]Першае пакаленне (2011)
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяльна для рынку Паўночнай Амерыкі Volkswagen прадставіў VW Passat NMS (New Midsize Sedan — новы сярэднепамерны седан). Дэбют мадэлі адбыўся на Дэтройцкім аўтасалоне 2011 года[15]. Вытворчасць мадэлі была разгорнута на заводзе Фальксваген у горадзе Чатануга, штат Тэнэсі.
Аўтамабіль пабудаваны з выкарыстаннем архітэктуры еўрапейскага Passat B7. Аднак у параўнанні з ім даўжыня, шырыня і памер колавай базы амерыканскага аўтамабіля сталі больш.
Другое пакаленне (2019)
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2021 года вытворчасць амерыканскай версіі была згорнута. У гонар заканчэння вытворчасці была выраблена развітальная партыя Limited Edition. Колькасць машын серыі склала 1973 адзінкі (у гонар 1973 года, калі з’явілася першае пакаленне Passat). Сярод іх[16]:
- 411 машын чырвонага колеру Aurora Red Metallic з чорным салонам Titan Black;
- 423 машыны зялёнага колеру Racing Green Metallic з карычневым салонам Mauro Brown;
- 524 белыя машыны Pure White з карычневым салонам Mauro Brown;
- 615 машын шэрага колеру Platinum Grey Metallic з чорным салонам.
Агулам з 2011 па 2021 год у ЗША было выраблена больш за 800 000 адзінак Passat NMS[17].
Зноскі
- ↑ VW Passat Variant. Powiew solidności i praktyczności // klasyki.auto-swiat.pl (польск.)
- ↑ Ich lieb dich nicht, du liebst mich nicht // AutoBild Klassik. autobild.de (ням.)
- ↑ а б Spełnienie marzeń — Volkswagen Passat B5 (1996—2005) // autocentrum.pl (польск.)
- ↑ Парень из высшего общества // За рулём : часопіс. — 2001. — № 10. — С. 22-24. (руск.)
- ↑ Против ветра // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 7. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013.
- ↑ Новы Volkswagen Passat можна будзе адкрываць нагой Архівавана 26 студзеня 2013. // motor.ru (руск.)
- ↑ Яшчэ Variant — Alltrack Архівавана 18 лютага 2013. // www.autoreview.ru (руск.)
- ↑ Car of the Year — 2015 // caroftheyear.org (англ.)
- ↑ Volkswagen Passat Sedan Production For Europe Has Ended (англ.). motor1.com (8 студзеня 2022). Праверана 9 студзеня 2022.
- ↑ Volkswagen прадставіў Passat новага пакалення Архівавана 3 снежня 2014. // motor.ru (руск.)
- ↑ Новы VW Passat прадстаўлены афіцыйна // За рулём
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/vw/passat/7900
- ↑ Новы Volkswagen Passat стаў гібрыдам Архівавана 30 лістапада 2014. // motor.ru (руск.)
- ↑ "2024 Volkswagen Passat Debuts As Bigger Wagon With Up To 268 HP". motor1.com(англ.). 2023-08-30. Праверана 2023-09-08.
- ↑ VW рассакрэціў новы седан для Амерыкі Архівавана 16 сакавіка 2013. // motor.ru (руск.)
- ↑ 2022 VW Passat Limited Edition Marks The End Of US Production (англ.). motor1.com (19 ліпеня 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ North American VW Passat truly dead as production ends (англ.). autoblog.com (25 студзеня 2022). Праверана 25 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Против ветра // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 7. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. (руск.)
- Бизнес-кейс // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 22. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. (руск.)
- Куда дует ветер // За рулём : часопіс. — 2014. — № 08. — С. 36-39. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Volkswagen Passat // volkswagen.by (руск.)
- Гісторыя мадэлі Volkswagen Passat Архівавана 27 сакавіка 2008.
- Надежен, как В3 из 1990-х? Что собой представляет подержанный Volkswagen Passat B8 (руск.). abw.by (9 сакавіка 2021). Праверана 9 сакавіка 2021.