Гіпэрбала (літаратуразнаўства)
Выгляд
Гіпэ́рбала (па-старажытнагрэцку: ὑπερβολή — празьмернасьць) — троп, рэзкае перабольшаньне якіх-небудзь уласьцівасьцяў чалавека, прадмета ці зьявы з мэтай зьвярнуць на гэтыя ўласьцівасьці асаблівую ўвагу. У гіпэрбале, якую нельга разумець літаральна, выяўляюцца эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны пісьменьніка да таго, што адлюстроўваецца. Гіпэрбала надзвычай характэрная для народнай творчасьці, асабліва для легендаў і казак, дзе яна выступае ня толькі як троп, стылістычны прыём, але і як адзін з асноўных сродкаў стварэньня характару.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |