Дэканат (каталіцтва)
Выгляд
Дэканат (лац.: decanatus) — у Каталіцкай царкве і англіканстве адміністрацыйная акруга ў складзе дыяцэзіі, аб'ядноўвае некалькі побач размешчаных парафій. У Рускай праваслаўнай царкве аналагам дэканату з'яўляецца дабрачынне. У 1983 у Кодэксе кананічнага права Рымска-каталіцкай царквы было прапанавана выкарыстоўваць замест тэрміну «дэканат» тэрмін «акруговы вікарыят»; аднак на практыцы назва «дэканат» працягвае выкарыстоўвацца і застаецца больш распаўсюджаным. Існаванне дэканатаў у дыяцэзіі не з'яўляецца абавязковым. Узначальваюць дэканаты дэканы (акруговыя вікарыі).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Католическая энциклопедия. Издательство францисканцев. М, 2002
- MacMorran K. M. and Briden T. A Handbook for Churchwardens and Parochial Church Councillors, Continuum (2001)
- Coccopamerio F. Decanato e il Decano nei documenti ecclesiali //Rivista Diocesana Milanese. 1980