Перайсці да зместу

Гарычка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарычка

Gentiana pneumonanthe
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gentiana L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29963
NCBI  21496
EOL  38326
GRIN  g:4903
IPNI  16570-1

Гары́чка[3][4] (Gentiána) — род шматгадовых, радзей аднагадовых траў і паўхмызнякоў сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae). Паводле Плінія Старэйшага, родавая лацінская назва Gentiana нададзена гарычцы ад імя ілірыйскага цара Гентыя  (руск.) (II ст. да н.э.), які лячыў чуму карэннем гарычкі жоўтай (Gentiana lutea).

Беларускую назву гарычка атрымала праз вельмі горкі смак каранёў і лісця, абумоўлены наяўнасцю ў іх гліказідаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі адзіночныя, зрэдку нешматлікія. Плод — каробачка. Насенне часта мае крыльцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.