Пасаргады
Пасаргады (перс.: پاسارگاد, «Сады Фарса») — старажытны персідскі горад, першая сталіца імперыі Ахеменідаў. Размешчаны на тэрыторыі сучаснай правінцыі (астана) Фарс у Іране, на адлегласці 87 км на паўночны ўсход ад Персепаля, у 130 км ад Шыраза.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кір Вялікі пачаў у 546 да н.э. будаўніцтва сваёй сталіцы, аднак ён памёр, калі будаўніцтва яшчэ не завяршылася. Горад стаў сталіцай. Пазней Дарый I пабудаваў Персепаль і перанёс сталіцу туды.
У археалагічную зону ўваходзіць маўзалей Кіра, крэпасць Тол-э-тахт на ўзгорку, руіны двух царскіх палацаў і сады ў жанры чахар багх — чатырохузроўневыя сады. Усяго археалагічная зона пакрывае плошчу 1.6 кв. км.
Планіроўка горада рабілася так, каб ён мог вытрымаць землетрасенні вялікай сілы.
Маўзалей Кіра
[правіць | правіць зыходнік]Да пахавальнай камеры вядуць шэсць шырокіх ступеняў, памеры камеры 3.17 х 2.11 х 2.11 м. У 330 г. да н.э. грабніцу наведаў Аляксандр Македонскі. Падчас знаходжання цара ў Індыйскім паходзе грабніца была разрабавана; пасля вяртання Аляксандр загадаў пакараць смерцю рабаўнікоў.
Калі мясцовасць занялі арабы, сярод іх распаўсюдзілася павер'е, што грабніца належыць маці прарока Сулеймана (цара Саламона). З імем Саламона легенда звязала і іншыя збудаванні Пасаргадаў.
Нароўні з пірамідай Джосера, маўзалей Кіра паслужыў архітэктурным правобразам шчусеўскага маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы.
Каля гэтай грабніцы высечаны кароткі і сціплы клінапісны персідска-элама-вавілонскі тэкст — «Я — Куруш, цар, Ахеменід», а таксама намалявана крылатая істота ў эламскім царскім адзенні і з галаўным уборам егіпецкіх багоў, якая ахоўвае колішні пасагардскі палац. Прыналежнасць гэтай грабніцы Кіру наўрад ці можа падвяргацца сумневам хоць бы з-за поўнай адпаведнасці збудавання з апісаннем, напрыклад, у Арыставула, якому Аляксандр даручыў клапаціцца пра яго захаванасць.
Тым не менш, некаторымі даследчыкамі атрыбуцыя гэтага збудавання як маўзалея Кіра лічыцца дакументальна не даказанай. Паводле найбольш распаўсюджанай з альтэрнатыўных версій гэты будынак мог служыць зараастрыйскім свяцілішчам агню. Таксама існуе версія, што Кір пахаваны пад так званым «Кубам Заратустры» у некропалі Накшэ-Рустам.
Сівандская плаціна
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва плаціны пачалося 19 красавіка 2007. Археолагі і гісторыкі пратэстуюць супраць будаўніцтва, старажытныя сталіцы могуць быць затоплены ці моцна пашкоджаны з-за рэзкага павышэння вільготнасці глеб.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Так званая "Турма Саламона"
-
Палац Кіра
-
Крэпасць Тол-э Тахт
-
Магіла Кіра Вялікага (падчас рэстаўрацыі)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1106 рус. • англ. • фр. |
- Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азіі
- Кір II Вялікі
- Гісторыя Ірана
- Гарады старажытнага Блізкага Усходу
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- Date of Sivand Dam Inundation Not Yet Agreed Upon, Cultural Heritage News Agency, 29 May 2006, Accessed Sept. 15, 2006.
- Sivand Dam Waits for Excavations to be Finished, Cultural Heritage News Agency, 26 February 2006, Accessed Sept. 15, 2006.
- Sivand Dam's Inundation Postponed for 6 Months, Cultural Heritage News Agency, 29 November 2005, Accessed Sept. 15, 2006.
- Nazila Fathi, A Rush to Excavate Ancient Iranian Sites, The New York Times, November 27, 2005; also accessible in full here.
- Ali Mousavi, Cyrus can rest in peace: Pasargadae and rumors about the dangers of Sivand Dam, Iranian.com, September 16, 2005
- Pasargadae Will Never Drown, Cultural Heritage News Agency, 12 September 2005, Accessed Sept. 15, 2006.
- Ancient Pasargadae threatened by construction of dam Архівавана 11 сакавіка 2007., Mehr News Agency, 28 August 2004, Accessed Sept. 15, 2006
- Persia: An Archaeological Guide, by Sylvia A. Matheson
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пасаргады
- Pasargadae — The seat of the Persian Empire (YouTube).
- UNESCO World Heritage Center
- Pasargadae, Iran Chamber Society
- Save Pasargadae From Destruction
- Pasargad