Перайсці да зместу

Плакат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П. Гаўрыленка. «Бязлітасна знішчым захопнікаў!», 1942. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Плакат VII Алімпійскіх гульняў у Антверпене (1920)

Плакат (ням.: Plakat ад фр.: placard — аб'ява, афіша, ад plaquer — наляпіць, прыляпляць) — кідкая, як правіла буйнафарматная, выява, якая суправаджаецца кароткім тэкстам, створаная ў агітацыйных, рэкламных, інфармацыйных ці навучальных мэтах. (У іншым значэнні — разнавіднасць графікі). У сучасным дызайне плакат успрымаецца як «зведзенае ў выразную візуальную формулу паведамленне, прызначанае сучасніку для высноў і пэўных дзеянняў». Гэта формула адлюстроўвае пэўны ўзровень графічнага дызайну і інфармуе пра прадмет камунікацыі[1].

Да асаблівасцей жанру можна аднесці наступнае: плакат павінен быць бачны на адлегласці, быць зразумелым і добра ўспрымацца гледачом. У плакаце часта выкарыстоўваецца мастацкая метафара, рознамаштабныя фігуры, адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, контурнае пазначэнне прадметаў. Для тэксту важным з'яўляецца шрыфт, размяшчэнне, колер. У плакатах выкарыстоўваецца таксама фатаграфія ў спалучэнні з рысункам і з жывапісам.

Зноскі

  1. Эллекция плакатов Музея дизайна в Цюрихе Архівавана 22 ліпеня 2010. // Журнал «Как». 2001, № 2 (16)