Цуд
Цуд — нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне; у рэлігійных і міфалагічных уяўленнях звышнатуральная з'ява, выкліканая умяшаннем божай, незямной сілы. Шматлікія паданні пра цуды характэрны для ўсіх рэлігій.
У т.зв. рэлігіях адкрыцця (хрысціянства, іслам, іўдаізм) цуд лічыцца сведчаннем сапраўднасці божага адкрыцця і доказам усемагутнасці Бога. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «цуд» набыло шмат інтэрпрэтацый: Марцін Лютэр далучаў да цуду ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Прадстаўнікі Цюбінгенскай школы лічылі ўсе біблейскія паведамленні пра цуды недакладнымі. Фрыдрых Шлеермахер абвясціў цуды рэлігійным эквівалентам выпадковасці. Рудольф Бультман прапанаваў метад дэміфалагізацыі хрысціянства, згодна з якім хрысціянская міфалогія страчвае рысы цуда, а сапраўднае тлумачэнне цуда бачыў у атаясамленні веры ў цуда і веры ў Бога.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цуд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цуд