Старбак
Старбак | |
---|---|
англ. Starbuck | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 16,2 км² |
Найвышэйшы пункт | 5 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
5°38′30″ пд. ш. 155°52′40″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старбак (англ.: Starbuck) — каралавы востраў у Цэнтральнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 16,2 км². Ненаселены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты ў 1823 г. экіпажам брытанскага кітабойнага судна на чале з капітанам В. Старбакам. У 1856 г. быў абвешчаны валоданнем ЗША, але ў 1866 г. анексіраваны Вялікабрытаніяй. ЗША адмовіліся ад сваіх прэтэнзій толькі ў 1979 г.
У 1870—1893 гг. на Старбаку здабываліся фасфаты, у выніку чаго значна пацярпела мясцовая прырода.
У 1979 г. востраў увайшоў у склад Кірыбаці.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае каралавае паходжанне. Уяўляе сабою замкнёны атол з некалькімі старымі лагунамі з перасоленай вадой. Паверхня паднімаецца над узроўнем акіяну ўсяго на 5 м. Крыніц пітной вады няма.
Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў 800 мм.
У мінулым востраў быў пакрыты лесам, аднак яго цалкам знішчылі ў XIX ст. здабытчыкі фасфатаў. У нашы дні флора прадстаўлена пераважна купінамі травы і нізкіх хмызнякоў.
На востраве гняздуецца шмат птушак, у тым ліку каля 1,5 млн пар крачак. Іншыя жывёлы — чарапахі, пацукі, адзічэлыя каты. Значна лепей захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа, каля якога заўсёды шмат акул.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Востраў ахоўваецца ААН.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- STARBUCK ISLAND Архівавана 6 мая 2017.
- Captain Peter Theet -A profile Архівавана 1 лютага 2014.
- Shark Eden