Тайбэй
| ||||||||||||||||||||||||||||
Тайбэ́й[4] — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца «месцам часовага знаходжання ўрада Рэспублікі Кітай на час камуністычнага мяцяжу»). З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР. Насельніцтва 2 630 191 чал. (чэрвень 2008).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Тайбэя існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ператварыліся ў гандлёвы цэнтр. 3 1875 года горад. Пасля ўтварэння асобнай правінцыі Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 года — сталіца правінцыі. У час японскага каланіяльнага панавання (1895—1945) перайменаваны у Тайхоку, тут знаходзілася рэзідэнцыя японскага губернатара. Пасля аднаўлення кітайскага суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 года ў Тайбэі размясціўся ўрад Кітайскай Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 года афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 годзе вылучаны ў асобны адміністрацыйны раён пад кіраваннем цэнтральнага ўрада.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы.
Экакоміка
[правіць | правіць зыходнік]Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаасюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаасюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007 года. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх небаскробаў свету — Тайбэй 101.
Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Тааюань, размешчаны ў раёне Тааюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, а таксама марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава.
Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Індыянапаліс, ЗША (1978)[5]
- Аклахома-Сіці, ЗША (1981)[6][5]
- Асунсьён, Парагвай (1987)[5]
- Атланта, ЗША (1979)[5]
- Банджул, Гамбія (1997)[5]
- Бельмапан, Беліз (2019)[5]
- Бостан, ЗША (1996)[5]
- Бісау, Гвінея-Бісау (1997)[5]
- Варшава, Польшча (1995)[5]
- Версаль, Францыя (1986)[5]
- Вільнюс, Літва (28 мая 1998)[7][8][…]
- Гватэмала, Гватэмала (1998)[5]
- Голд-Кост, Аўстралія (1982)[5]
- Гуам, ЗША (1973)[5]
- Дакар, Сенегал (1997)[5]
- Далас, ЗША (18 лістапада 1996)[7][9]
- Джыда, Саудаўская Аравія (1978)[5]
- Кастры, Сент-Люсія (2018)[5]
- Катану, Бенін (1967)[5]
- Кесан-Сіці, Філіпіны (1968)[5]
- Кліўленд, ЗША (1975)[5]
- Кіеў, Украіна (30 сакавіка 2023)[10]
- Кіта, Эквадор (2016)[5]
- Ла-Пас, Балівія (1997)[5]
- Ламэ, Тога (1966)[5]
- Лос-Анджэлес, ЗША (1979)[5]
- Лілонгвэ, Малаві (1984)[5]
- Ліма, Перу (2020)[5]
- Маджура, Маршалавы Астравы (1999)[5]
- Манагуа, Нікарагуа (1992)[5]
- Манровія, Ліберыя (1998)[5]
- Маніла, Філіпіны (1966)[5]
- Маршал, ЗША (1978)[5]
- Мбабанэ, Эсваціні (1997)[5]
- Панама, Панама (1989)[5]
- Перт[d], Аўстралія (1999)[11]
- Прага, Чэхія (2020)[5]
- Прэторыя, ПАР (1983)[5]
- Рыга, Латвія (2001)[5]
- Сан-Нікалас-дэ-лос-Гарса[d], Мексіка (1997)[5]
- Сан-Сальвадор, Сальвадор (1993)[5]
- Сан-Францыска, ЗША (2 лютага 1970)[7]
- Сан-Хасэ, Коста-Рыка (1984)[5]
- Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка (1970)[5]
- Сеул, Паўднёвая Карэя (1968)[5]
- Тэгу, Паўднёвая Карэя (4 лістапада 2010)[7][12]
- Тэгусігальпа, Гандурас (1974)[5]
- Уагадугу, Буркіна-Фасо (2008)[5]
- Улан-Батар, Манголія (1997)[5]
- Улан-Удэ, Расія (1996)[13][5]
- Фінікс, ЗША (1979)[5]
- Х’юстан, ЗША (1961)[5]
- Яганэсбург, ПАР (1982)[5]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б в Geographic Names Server — 2018.
- ↑ 內政部戶政司 https://www.ris.gov.tw/app/portal/346 Праверана 13 жніўня 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат https://english.sec.gov.taipei/cp.aspx?n=2789B64DFDD8B838
- ↑ https://sistercitiesokc.org/about-us/our-cities
- ↑ а б в г https://english.sec.gov.taipei/cp.aspx?n=2789B64DFDD8B838&s=71DCD83AD107CA5D
- ↑ http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
- ↑ https://www.dallasecodev.org/465/Sister-Friendship-Cities
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
- ↑ https://perth.wa.gov.au/council/partnerships/sister-cities
- ↑ https://www.daegu.go.kr/english/index.do?menu_id=00000759
- ↑ http://м.улан-удэ.рф/industry/econom_biznes/vneshn/goroda/taipei.php
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адзярыха В. У. (гісторыя). Тайбэ́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тайбэ́й // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 406. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Тайбэ́й // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 209. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тайбэй