Тромп
Выгляд
Тромп (фр.: trompe) — скляпеністая канструкцыя ў форме часткі конуса, звычайна мае выгляд ступеньчатай нішы. Канструктыўны элемент, забяспечвае перанос нагрузкі і візуальны пераход ад купала ці верхняга васьмярыка да верхніх вуглоў квадратнага (або блізкага да такога) пакоя; звычайна выкарыстоўваецца ў храмавай архітэктуры.
Лічыцца, што паходзіць тромп з Персіі, атрымаў распаўсюджванне як у Еўропе, так і на Усходзе. У арабскай архітэктуры нярэдка маскіраваўся мукарнамі. Тэхнічна больш дасканалым рашэннем размеркавання нагрузкі з’яўляецца ветразь.
-
Тромпы з мазаічнымі выявамі евангелістаў у аснове купала Мартараны, Палерма, Італія, XII ст. -
Тромп у палацы недалёка ад Фірузабада, Іран, III ст. -
Трайны тромп у мячэці каля Дэлі, каля 1541 -
Разьбяныя драўляныя ўпрыгажэнні арак-тромпаў у царкве Пакрова ў Філях, Масква, 1690—1693 гады.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тромп