Перайсці да зместу

Toyota Yaris

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Toyota Yaris 1.5
Агульныя даныя
Вытворца: Toyota
Выпуск: 2011 — ц.ч.
Зборка: ЗША
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3885 мм
Шырыня: 1695 мм
Вышыня: 1510 мм
Колавая база: 2510 мм
Іншае
Аб'ём бака: 42 л

Toyota Yaris — кампактны хэтчбэк японскага аўтавытворцы Toyota Motor Corporation, выпушчаны на замену Toyota Starlet у 1999 годзе. Аўтамабіль для Еўропы выпускалі на заводзе ў Францыі. Усяго прадстаўлена 3 пакалення Toyota Yaris:

  • 1 пакаленне (XP10) — 1999—2006
  • 2 пакаленне — 2005—2013
  • 3 пакаленне — 2011—2020
  • 4 пакаленне - 2020-2022

Хэтчбэк выкарыстоўвае 1,5-літровы чатырохцыліндравы бензінавы рухавік VVT-iE на 111 конскіх сіл і 136 Нм. Пару рухавіку стандартна складае шасціступеністая механічная скрынка перадач. Выдатак паліва знаходзіцца на ўзроўні 6,3 л / 100 км у гарадскім, 4,2 л / 100 км у загарадным і 5,0 л / 100 км у мяшаным цыклах. У выпадку дапаўнення аўтамабіля варыятарам, паказчык разгону ўзрастае да 11,2 секунд, расход паліва памяншаецца да 4,8 л / 100 км у мяшаным цыкле. Прывад толькі на пярэднія колы.[1]

Вынікі краш-тэсту Toyota Yaris 2017 года ад страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS)[2]:

Toyota Yaris 2017 года
Франтальны ўдар

з малым перакрыццем

(з боку вадзіцеля)

Франтальны ўдар

з сярэднім перакрыццем

Бакавыя бок Моцнасць даху Падгалоўнікі

і сядзенні

Гранічна Добра Добра Добра Добра

Другое пакаленне Toyota Yaris дэбютавала ў 2005 годзе. Аўтамабіль стаў больш прасторным за свайго папярэдніка.

Toyota Yaris IV даступная ў трох камплектацыях: L, LE і XLE. Усе абсталяваны 1,5-літровым чатырохцыліндравым рухавіком магутнасцю 106 конскіх сіл і крутоўным момантам 103 фунт-фут. Ён спалучаецца з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач, якая з'яўляецца стандартнай, а шасціступеньчатая аўтаматычная прапануецца ў якасці опцыі. Аўтамабіль адрозніваецца выдатнымі стандартнымі характарыстыкамі, прывабным салонам, рэзкай дынамікай і ўражлівай эканоміяй паліва.[3]

Зноскі

  1. Обзор тест-драйва: Toyota Yaris 2017
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2017. Праверана 3 снежня 2017.
  3. A Look at the Best Sedans in 2021-2022. Праверана October 18, 2021.